Вікісховішча:Здымкі экрану

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Screenshots and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Screenshots and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:SS • COM:SCREENSHOT • COM:SCREENSHOTS • COM:Screenshot

Матрыца рашэньня для вызначэньня, ці належыць запампаваць здымак экрану ў Вікісховішча. Калі задаволена любая з умоваў таго, што А) апраграмаваньне вольна надаў уласьнік або Б) здымак экрану вольна надаў уласьнік апраграмаваньня, тады выява прыдатная для Вікісховішча, пакуль тая ў межах ахопу. Калі не задаволіць абедзьвюх умоваў, тады выява несвабодная і пакуль не прыдатная для запампоўкі ў Вікісховішча.

Здымкі экранувытворныя працы і ў такой якасьці падлягаюць аўтарскаму праву на адлюстраваны зьмест, будзь то відэа, тэлеперадача або кампутарная праграма[1]. Такім чынам, здымкі экрану ня варта запампоўваць у Вікісховішча, калі ўвесь зьмест на іх не пад вольным дазволам або не ў грамадзкім набытку.

Калі не валодаеце аўтарскім правам на частку апраграмаваньня, можаце выдаць здымак экрану пад вольным дазволам, толькі калі ўвесь паказаны зьмест мае вольны дазвол. Калі здымак экрану зьмяшчае несвабодныя значкі або зьмест, то звычайна той таксама несвабодны[2], але вынятак магчыма зрабіць там, дзе найменшы зьмест.

Калі ўвесь паказаны зьмест у грамадзкім набытку, тады і здымак экрану таксама, бо няма дададзенага творчага ўнёску пры стварэньні здымка экрану. Гэта можа ня быць так ва ўсіх правападлегласьцях, але гэтага трымаюцца прынамсі ў ЗША (з прычыны справы Мастацкай бібліятэкі імя Брыджмэна супраць карпарацыі «Корэл»), Нямеччыне (глядзіце Права на выяву#Ахова ўзнаўленьня ў нямецкай Вікіпэдыі) і магчыма ва ўсіх іншых краінах Эўразьвязу.

Калі праваўласьнік (звычайна праграмісты, прадпрыемства апраграмаваньня, вытворца або вяшчальнік) не згаджаюцца выдаць праграму пад вольным дазволам, тады здымкі экрану звычайна вольныя, толькі калі іх выразна надалі пад вольным дазволам.

Зрокаваслыхавыя працы

Здымкі экрану са «Сна сланоў» і нават увесь фільм магчыма запампаваць сюды, бо гэта праца пад вольным дазволам.

Здымкі экрану з зрокаваслыхавых працаў (такіх як фільмы, тэлетрансьляцыі і відэакліпы) часта ёсьць уласнасьцю свайго вытворцы або стваральніка, і іх нельга запампоўваць у Вікісховішча, калі сама праца не ў грамадзкім набытку або яе ня выпусьцілі пад вольным дазволам ці калі праваўласьнік не жадае выпусьціць здымак экрану пад вольным дазволам.

Апраграмаваньне

Здымак экрану з выданьнем для распрацоўнікаў вольнай праграмы «Жарліс» пад Грамадзкім дазволам «Мазілы» 2.0. «Жарліс» запушчаны ў працоўным асяродзьдзі «КДЕ» з тэмай загалоўка вакна пад Агульным грамадзкім дазволам ГНУ і паказвае вэб-старонку «ЛібрыВокс» у грамадзкім набытку.

У большасьці выпадкаў здымкі экрану з кампутарным апраграмаваньнем (якое ўлучае праграмы, відэагульні і апэрацыйныя сыстэмы) нельга запампоўваць у Вікісховішча, калі апраграмаваньне ня выпусьцілі пад дазволам вольнага апраграмаваньня, што адпаведае правілу дазволаў Вікісховішча (апраграмаваньне выпушчанае пад дазволамі, што адпавядаюць азначэньню «адкрытага зыходніка» паводле Ініцыятывы адкрытага зыходніка, адпавядацьмуць патрабаваньням) або няма фармальнага дазволу.

Зьвярніце ўвагу, што вольныя праграмы агулам ня вольныя ад аховы інтэлектуальнай уласнасьці. Так, як вэб-бачыны могуць быць вольнымі для доступу, але ўсё ж пакрываюцца аўтарскім правам, проста таму што апраграмаваньне бясплатнае для спампоўкі, запуску або прайграваньня, ня значыць, што яно ў грамадзкім набытку або пад вольным дазволам у сумяшчальны зь Вікісховішчам спосаб. Варта ўсё ж выконваць умовы пэўнага дазволу датычна таго, што пад вольным дазволам. Гэта звычайна значыць, што варта выдаць вашую вытворную працу згодна з аднолькавым дазволам і слушна пазначыць спачатных творцаў або ўласьнікаў. Аднак здымкі экрану з праграмамі зь інтэрфэйсам каманднага радка могуць трапляць у грамадзкі набытак. Глядзіце шаблён {{PD-text}} («Тэкст у грамадзкім набытку») для дадатковых зьвестак.

Прыміце да ўвагі, што гэта не замінае вам запампаваць створаныя з дапамогай несвабоднага апраграмаваньня працы, бо тыя не падлягаюць аўтарскаму праву самога апраграмаваньня ў большасьці выпадкаў. Гэта асабліва слушна для шрыфтоў, якія ў некаторых выпадках лічаць праграмамі.

Стварыць вольны здымак экрану

  • Скарыстайце вольную праграму з цалкам вольнай аздобай. (Напрыклад, праграму «КДЕ» з тэмай «Брыз».) Калі карыстаецеся апэрацыйнай сыстэмай зь несвабоднай тэмай (як то «Ўіндоўз»), упэўніцеся, што тая адпавядае чамусьці падобнаму да шаблёна {{PD-ineligible}} («Непадлеглы ГН»), напрыклад мае толькі плоскакаляровая тло і і кнопкі без складаных значкоў. Глядзіце Вікісховішча:Парог самабытнасьці для прыкладаў выяваў або іх зьмяненьняў ці іншых дзеяньняў, якія лічаць малаважнымі ў розных краінах.
  • Адрэжце ўсе магчымыя несвабодныя складнікі. Паказвайце толькі дарэчны зьмест.
  • Зьмест здымка экрану таксама мае быць вольным.
  • Калі здымак экрану зьмяшчае фота або іншыя працы (напрыклад, здымак галоўнай старонкі Вікіпэдыі), упэўніцеся, што згадваеце і выконваеце ўмовы кожнага дазволу.
  • Захавайце файл у выглядзе пераноснай сеткавай графікі (.png).

Калі ласка, пазначайце здымкі экрану, якія паказваюць толькі вольны зьмест, шаблёнам {{Free screenshot}} («Вольны здымак экрану») у дадатак да належнага шаблёну аўтарскага права. Вам таксама варта пазначыць дазвол вольнага апраграмаваньня, пад якім выдалі праграму.

Прыклады

Прадукты «Майкрасофта»

Рэкамэндацыі «Майкрасофта» не дапускаюць вытворных працаў[3], таму здымкі экрану з прадуктамі «Майкрасофта» будуць пярэчыць правілу Вікісховішча. Сама апэрацыйная сыстэма «Ўіндоўз» — прадукт «Майкрасофта», а дакладны выгляд звычайных дастасункаў апэрацыйнай сыстэмы з пэўнай аздобай можа не падлягаць аўтарскаму праву, бо тая чыста геамэтрычная.

Апраграмаваньне як мастацтва

Здымак экрану з дэма-праграмай, якую творцы выпусьцілі пад дазволам «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах

У некаторых выпадках сама праграма — твор мастацтва. Прыкладам можа быць дэмасцэна (як тая, што ілюструецца пандай). Здымкі экрану такіх твораў вольныя, калі і толькі калі сама праграма вольная. Выняткам з правіла будзе, калі праваўласьнік несвабоднай праграмы пажадае даць вольны дазвол на здымак экрану зь ёй. Каб зрабіць гэта, удзельніку варта мець правы на ўсе бачныя насвабодныя прадметы — інтэрфэйс, графіку і тэкст. Перад гэтым, калі ласка, абдумайце ўсё, што гэта за сабой цягне. Усе складнікі рысунка або лягатыпы на здымку экрана беззваротна зьмесьцяць пад вольны дазвол. Таксама ўпэўніцеся, што даеце ясна зразумець, што само апраграмаваньне несвабоднае.

Вэб-агляднікі

Пашыраныя ўласьніцкія вэб-агляднікі ўлучаюць «Інтэрнэт Эксплорэр», «Сафары», «Опэру» і «Майкрасофт Эдж». Здымкі экрану зь іх ніколі не дапушчальныя ў Вікісховішчы, калі паказваюць інтэрфэйс карыстальніка ў аглядніку.

Вольна нададзены значак «Лёдакоткі ГНУ»

Пашыраныя вольныя вэб-агляднікі ўлучаюць «Мазілу Жарліса», «Хроміюм», «Конкерор» і «Гном Вэб». Здымкі экрану з гэтымі агляднікамі, якія адлюстроўваюць вольны зьмест, маюць быць дапушчальнымі, пакуль не ўлучаюць складнікі пад аўтарскім правам уласьніцкай апэрацыйнай сыстэмы, іншага ўласьніцкага апраграмаваньня або наладаў несвабоднага інтэрфэйсу карыстальніка. Значак «Жарліса» да «Жарліса 3.6» несвабодны, таму яго ня варта ўлучаць у здымкі экрану (унутраныя файлы лягатыпа ад «Жарліса» 3.6 да 12 — пад тры-дазволам «Мазілы», а ад «Жарліса 13» — пад Грамадзкім дазволам «Мазілы» 2.0, хоць той і таварны знак, таму прымальныя, дзе яго складана пазьбегнуць). Перайменаваны агляднік «Лёдакотка ГНУ» на аснове «Жарліса» неабцяжараны гэтай складанасьцю, але можа выяўляць малыя несвабодныя лягатыпы ў пэўных спалучэньнях, якія варта замяняць.

«Гугл Хром» выклікаў сутычкі. Хоць, акрамя лягатыпа, няма імгненна бачных адрозьненьняў між «Хромам» і яго адкрытым адпаведнікам «Хроміюмам», палічылі, што сам «Гугл Хром» — несвабодны, бо яго афіцыйныя двайковыя файлы падлягаюць несвабодным Умовам абслугоўваньня «Гугл Хрома», якія адкідаюць умовы адкрытага зыходніка на яго падставовы зыходны код. Абмеркаваньні выдаленьня схіляліся ў розныя бакі.

Здымкі экрану з вэб-агляднікамі, што адлюстроўваюць вэб-бачыны, выявы, відэа або іншы зьмест пад аўтарскім правам, які не пад вольным дазволам, не дапушчальныя.

Хоць Вікіпэдыя — часты складнік вольных здымкаў экрану, існавалі пытаньні.

  • Большасьць лягатыпаў «Вікімэдыі» раней падлягалі ўласьніцкаму дазволу, але гэта зьмянілася, калі тыя зрабілі вольнымі ў 2014 годзе.
  • Калі здымак экрану зьмяшчае выявы або значкі з вольнымі дазволамі пры патрабаваньнях, вам варта іх ушанаваць, як то пералікам іх і іх творцаў і дазволаў, якія могуць адрозьнівацца ад дазволу «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах.

Смартфоны

Shortcuts

Хоць большасьцю «Андроід» — адкрытае апраграмаваньне, гэта ня тычыцца апраграмаваньня «Гугла» або яго значкаў. У дадатак шматлікія смартфоны ўлучаюць не «зыходны» досьвед карыстальніка «Андроіда», але канкрэтны для прадпрыемства (Досьвед «Самсунга» або інтэрфэйс карыстальніка «Адзін», папярэдне «ДотыкЎіз» і інтэрфэйс карыстальніка «Эмоцыя» ад «Хуавэя»). Гэтыя бакі пад аўтарскім правам вытворцы тэлефона, а здымкі экрану з паказам частак гэтых інтэрфэйсаў (такія як хатнія экраны) не свабодныя.

Здымкі стандартнага «Андроіда» магчыма пазначыць шаблёнам {{Apache}} з прызнаньнем аўтарскага права за «Праектам адкрытага зыходніка Андроіда».

Што да «Эпл айОС», паводле гэтага правальнага запыту адновы пагадненьне аб дазволе на апраграмаваньне «айОС» не дазваляе вам скарыстаць Дазвол грамадзкай крыніцы «Эпла» ({{APSL}}) або іншыя вольныя дазволы. Такім чынам, калі распрацоўнікі пэўнага дастасунка «айОС» не сказалі скарыстаць іх уласны вольны дазвол (нават тады вам варта выразаць распрацаваны «Эплам» графічны інтэрфэйс карыстальніка, напрыклад, прыбраць прадметы сьпісу і плавальныя або машынныя кнопкі «Дадому»), то парушаецца нашае правіла дазволаў.

«Зум»

Глядзіце таксама

Крыніцы